Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 жніўня 2021, 15:45

"Убіраць не было чым" - Лукашэнка нагадаў, як 25 гадоў таму ў полі прымалася рашэнне наконт айчыннага камбайна

13 жніўня, Рагачоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці азнаёміўся з работай новага самаходнага збожжаўборачнага камбайна GH810 (КЗС-3321), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
Аднак размова пачалася не з тэхнічных характарыстык навінкі. Генеральны канструктар навукова-тэхнічнага цэнтра камбайнабудавання ААТ "Гомсельмаш" Сяргей Федаровіч нагадаў, што 24 жніўня спаўняецца 25 гадоў, як было прынята прынцыповае рашэнне аб развіцці ў Беларусі айчыннага камбайнабудавання. 
 
"25 гадоў таму мы з ім на полі вырашалі, быць камбайну беларускаму ці не быць, - успомніў Аляксандр Лукашэнка. - Убіраць не было чым".
 
Прэзідэнт адзначыў, што тады многія выказваліся супраць такога рашэння, прапаноўваючы купляць неабходную тэхніку за мяжой. Цяпер жа ў Беларусі ёсць цэлая лінейка айчынных камбайнаў сусветнага ўзроўню. 
 
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць над тым, каб 24 жніўня сустрэцца недзе ў полі і “заняць” гэту дату.
 
Прэзідэнту прадэманстравалі новы камбайн ў справе. Машына ў тым ліку можа аснашчацца сістэмамі аўтаматычнага кіравання, карціравання ўраджайнасці, відэанагляду. Усё зроблена як для высокай прадукцыйнасці, так і для зручнасці камбайнера.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі