Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2021, 18:59

"У выпадку небяспекі развязвання новай сусветнай вайны" - Лукашэнка пра магчымасці размяшчэння ў Беларусі расійскіх войскаў

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" раслумачыў, у якім выпадку ў краіне могуць быць размешчаны расійскія войскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі будзе патрэбна, тут не проста будзе база. Тут усе Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі будуць размешчаны. Пры якіх умовах - у выпадку небяспекі развязвання новай сусветнай вайны", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краінах ЕС і празаходніх дзяржавах размяшчаюцца шматлікія базы НАТА, на некаторых размешчана ядзерная зброя. У выпадку хоць невялікай пагрозы яны будуць прыведзены ў баявую гатоўнасць. Аднак, калі размова заходзіць аб размяшчэнні расійскіх ваенных баз у Беларусі, Захад пачынае нервавацца. "Вы чаго перажываеце, што ў нас будзе размешчана расійская база? Яна тут не патрэбна, мы з Прэзідэнтам (Уладзімірам Пуціным. - Заўвага БЕЛТА) даўно вызначыліся. Вы чаго перажываеце, калі ў вас база на базе сядзіць і гэтай базай паганяе, ядзернай зброяй бразгаеце? Вы нам нейкія ўмовы ставіце? Вы спачатку ў сябе разбярыцеся", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на гэтым этапе размяшчаць у Беларусі расійскія базы нявыгадна ні Расіі, ні Беларусі, у гэтым няма абсалютна ніякага сэнсу. "Ніколі Расія сюды не перамесціць тым больш ядзерныя боегалоўкі: яны будуць непасрэдна пад абстрэлам з тэрыторыі Польшчы і Літвы", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

"Але трэба - усе Узброеныя Сілы будуць тут, таму што Беларусь для Расіі не чужая зямля, хто б ні быў тут Прэзідэнтам. І чужой не будзе", - перакананы беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі