Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2022, 16:16

У трох абласцях Беларусі назначаны новыя ўпаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў трох абласцях. Гэта рашэнне замацавана ў распараджэнні, якое падпісаў Прэзідэнт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці назначаны намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Ермаловіч, у Віцебскай вобласці - намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык, у Гомельскай вобласці - першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Ад выканання абавязкаў упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў названых абласцях вызвалены Валерый Іваноў, Іван Тэртэль і Дзмітрый Крутой адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі