
Фота з архіва
13 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Расіі цяпер вялікія козыры ў пытанні канфлікту ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў журналістам у Крамлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне, што сёння трэба, каб перагаворы па Украіне сапраўды пачаліся, Прэзідэнт сказаў: "Шчыра кажучы, трэба, каб расіяне згадзіліся. Ім складана цяпер згадзіцца па прычыне таго, што на фронце ў іх лягчэй. Таму ў іх вялікія козыры, як Трамп гаварыў, у руках".
"Вось калі яны гэтыя козыры прыберагуць, а не дастануць і не пачнуць у гэтай карцёжнай гульні выйграваць, тады дамовімся", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Каменціруючы па просьбе журналістаў паездку Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна напярэдадні ў Курскую вобласць і поспехі расійскіх войскаў на гэтым напрамку, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Малайчына. Што вы думаеце, галоўнакамандуючы проста так ездзіць? Калі прыехаў, заўтра, вобразна кажучы, трэба поўнасцю вызваляць усю тэрыторыю. Ну некалькі дзён, і яна будзе вызвалена, наколькі я разумею".-0-