21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рабочым графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зноў тэма АПК. Кіраўнік дзяржавы ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці наведае сельгаспрадпрыемства "Шыпяны-АСК", паведамляе БЕЛТА.
Мерапрыемства арганізавана ў фармаце выязнога семінара. Для ўдзелу ў ім запрошаны службовыя асобы, якія таксама з'яўляюцца ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў розных рэгіёнах, памочнікі Прэзідэнта ў абласцях, кіраўнікі навукова-практычных цэнтраў НАН па земляробстве і жывёлагадоўлі.
У ходзе наведвання малочнатаварнага комплексу "Алесіна" і машынна-трактарнага парка прадпрыемства размова пойдзе аб практычных аспектах кармлення і ўтрымання буйной рагатай жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд, падрыхтоўцы асноўных відаў сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавых палявых работ, новых сартах сельскагаспадарчых культур і рэгламентах іх вырошчвання.
На пытанне забеспячэння захаванасці жывёлы, асабліва ў зімова-стойлавы перыяд, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова звяртаў увагу ў час як вялікіх рэспубліканскіх нарад, так і рабочых паездак у рэгіёны. Трывалая кармавая база і паўнацэнны рацыён - асноўны складнік прыбытковай вытворчасці. Для выканання гэтай задачы трэба выкарыстоўваць распрацаваныя вучонымі сумесна з Мінсельгасхарчам рэгламенты кармлення для ўсіх відаў жывёл. "Навукай распрацаваны амаль 100 тэхналагічных рэгламентаў і рэкамендацый. Карыстайцеся імі", - рэкамендаваў кіраўнік дзяржавы ў красавіку 2024 года на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.
Кіраўнік дзяржавы патрабаваў забяспечыць безумоўнае захаванне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны на кожным рабочым месцы, пачынаючы ад даглядчыка жывёлы да кіраўніка гаспадаркі, якасную работу ветэрынарнай і зоатэхнічнай службаў.
Гатоўнасць тэхнікі да новага сельскагаспадарчага сезона таксама заўсёды на кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі. Асабліва актуальна гэта пытанне ў перыяд уборачнай кампаніі, але не менш важна вясной у аптымальныя тэрміны закласці базу пад будучы ўраджай. А гэта непасрэдна звязана з падрыхтоўкай тэхнікі ў зімовы перыяд, яе своечасовым рамонтам і абслугоўваннем на мехдварах. Раней па даручэнні Прэзідэнта ў краіне быў рэалізаваны шэраг мер у гэтым напрамку, у тым ліку ў плане забеспячэння паўнацэннай работы райаграсэрвісаў, глыбокага аднаўлення старой тэхнікі сіламі прадпрыемстваў-вытворцаў. У жніўні мінулага года Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Аршанскі раён наведаў цэнтральны машынны двор агракамбіната "Юбілейны". Створаныя там камфортныя ўмовы для работы людзей і рамонту тэхнікі могуць служыць узорам і для іншых гаспадарак.
Рэспубліканскае сельскагаспадарчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Шыпяны-АСК" створана ў 2007 годзе. Яго заснавальнікам стаў Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве. У ліку асноўных відаў дзейнасці прадпрыемства - вытворчасць малака, вырошчванне і адкорм буйной рагатай жывёлы, вырошчванне збожжавых і зернебабовых культур, рапсу, іх насенняводства, стварэнне кармавой базы для ўтрымання буйной рагатай жывёлы.
З 2011 года прадпрыемства з'яўляецца элітгасам па вытворчасці насення збожжавых, зернебабовых, крупяных і алейных культур.
Малочнатаварны комплекс "Алесіна" быў здадзены ў эксплуатацыю ў 2014 годзе. Кошт будаўніцтва склаў Br18 млн. Комплекс складаецца з двух кароўнікаў па 400 галоў, радзільнага аддзялення з цэхам запуску, даільна-малочнага блока, адміністрацыйна-бытавога комплексу. Таксама ёсць будынак гадоўлі цялят і маладняку, два будынкі гадоўлі маладняку і цялушак, навес для домікаў цялят прафілакторнага перыяду.
У комплексе прыменены перспектыўныя для малочнай жывёлагадоўлі краіны сістэма ўтрымання жывёл, спецыяльныя планіроўкі памяшканняў і інтэнсіўныя рэсурсазберагальныя навукаёмістыя тэхналогіі, створаны магчымасці па вырашэнні праблем паскоранага ўдасканалення жывёлы малочнага напрамку прадукцыйнасці.
Як расказалі ў Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук па жывёлагадоўлі, у малочнай жывёлагадоўлі Беларусі за апошнія гады дасягнуты істотныя вынікі. Так, у мінулым годзе ўпершыню ў краіне атрымана каля 8,6 млн т малака, пры сярэдняй прадукцыйнасці кароў - 6198 кг. У бягучы зімовы стойлавы перыяд тэмп росту ўзроўню вытворчасці малака і малочнай прадукцыйнасці кароў захоўвае дадатныя тэндэнцыі - адзначаецца прырост вытворчасці на ўзроўні 3-4 працэнты.
"Вынікам дасягнення такіх паказчыкаў з'яўляецца правільна выбраны краінай курс на пастаяннае інавацыйнае абнаўленне вытворчасці: укараненне сучасных тэхналогій утрымання, кармлення і даення кароў", - падкрэсліваюць вучоныя.
У краіне вядзецца вялікая работа па пераводзе малочнай галіны на індустрыяльную аснову. Цяпер налічваецца крыху менш за 3 тыс. малочнатаварных ферм, з якіх каля 60 працэнтаў - гэта высокатэхналагічныя комплексы, дзе вырабляецца больш за 77 працэнтаў малака. Улічваючы ўвагу, якая ўдзяляецца гэтаму пытанню, удзельная вага высокатэхналагічных комплексаў у малочнай жывёлагадоўлі Беларусі будзе толькі расці.
"Асноўнай адметнай рысай індустрыяльнай малочнай жывёлагадоўлі нашай краіны з'яўляецца высокая канцэнтрацыя пагалоўя жывёлы і круглагадовае стойлавае ўтрыманне, што патрабуе асаблівай увагі спецыялістаў да якасці нарыхтаванага корму, фарміравання вытворчых груп на комплексах, арганізацыі кармлення і даення кароў, правядзення ветэрынарных мерапрыемстваў", - адзначылі ў навукова-даследчым цэнтры.
Сутнасць прамысловай вытворчасці малака заключаецца ў мінімізацыі ўплыву на тэхналогію прыродна-кліматычных фактараў, г.зн. сезонаў года. Аднак, паводле слоў вучоных, нельга не ўлічваць асаблівасці ўмоў нарыхтоўкі кармоў у перыяд, што папярэднічаў іх выкарыстанню, тэмпературныя і іншыя ўмовы.
Згодна з распрацаваным навукай і зацверджаным Міністэрствам сельскай гаспадаркі тэхналагічным рэгламентам, на ўсіх прадпрыемствах прамысловага тыпу ўкаранёна паточна-цэхавая тэхналогія вытворчасці малака, якая прадугледжвае размеркаванне жывёл на тэхналагічныя групы па фізіялагічным стане з фарміраваннем трох цэхаў: цэха запускных кароў і цялушак, цэха расцёлу (радзільнае аддзяленне); цэха вытворчасці малака, а таксама кармленне жывёл поўнарацыённымі кармасумесямі.-0-