Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2021, 19:12

У прававое рэгуляванне абароту баявой зброі ўнесены змяненні

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканальваецца прававое рэгуляванне парадку абароту баявой зброі, боепрыпасаў да яе і ахоўнай дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 79 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ва ўказы нумар 473 "Аб мерах па ўдасканаленні рэгулявання абароту баявой, службовай, грамадзянскай зброі і боепрыпасаў да яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" і нумар 534 "Аб мерах па ўдасканаленні ахоўнай дзейнасці".

У прыватнасці, асобныя нормы, што датычацца абароту зброі і боепрыпасаў, цяпер будуць распаўсюджвацца і на Дзяржаўную фельд'егерскую службу пры Мінсувязі ў парадку, устаноўленым у ваенізаваных арганізацыях. Указам прадугледжваецца захоўванне зброі і боепрыпасаў службы бяспекі БелАЭС у воінскай часці ўнутраных войскаў МУС, "Белтэлекам" выключаецца з ліку арганізацый, маючых права стварэння ваенізаванай аховы.

Акрамя таго, дакументам удакладняецца апісанне форменнага адзення і знакаў адрознення работнікаў спецыяльнай сувязі. Для гэтага ўнесены карэкціроўкі ва ўказ нумар 159 "Аб форменным адзенні і знаках адрознення работнікаў спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі