
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па сферы кінематаграфіі выказаўся на прадмет нядаўняга дэфіцыту бульбы. Аказалася, гэта сітуацыя была створана штучна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы павінны быць памяркоўнымі, узважанымі - беларусамі. Зямнымі людзьмі, якія глядзяць наперад. Не завываць увесь час, што ў нас "ах, дрэнна, бульбы не хапае", яшчэ нечага... Усяго хапае ў нас.
"Вы павінны быць памяркоўнымі, узважанымі - беларусамі. Зямнымі людзьмі, якія глядзяць наперад. Не завываць увесь час, што ў нас "ах, дрэнна, бульбы не хапае", яшчэ нечага... Усяго хапае ў нас.
Калі праверыў Камітэт дзяржкантролю некаторых дзеячаў, аказваецца, у палітыцы была справа. Бульбы хапала. Але недзе прытрымалі, каб паказаць, што, вось, Прэзідэнт у цэнаўтварэнне ўмяшаўся, таму вось вынік. А калі ён (КДК. - Заўвага БЕЛТА) з наручнікамі прыйшоў, на стол паклаў - бульба з'явілася", - заявіў беларускі лідар.-0-
