ДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 9 снежня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -14°C
Прэзідэнт
19 сакавіка 2020, 13:24

У Мінску з-за каранавіруса зменяць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ

Фота з архіва
Фота з архіва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з-за каранавіруса зменяць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў в ВНУ. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамаўляліся аб тым (Міністэрства аховы здароўя папрасіла), што нам трэба перанесці па часе аўтамабільны транспарт, каб развесці патокі ў аўтобусах рабочых і студэнтаў. Няхай студэнты крыху пазней пачынаюць заняткі ва ўніверсітэтах, яны будуць пазней ехаць на грамадскім транспарце, калі асноўны паток рабочых трапіць на свае прадпрыемствы. Гэта нават будзе зручней і для горада", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэта рашэнне перш за ўсё датычыцца Мінска.

Беларускім грамадзянам таксама рэкамендуецца пры магчымасці пабыць у самаізаляцыі. "Людзям трэба раіць, каб яны заставаліся дома. Трэба мабілізаваць нашы сацыяльныя службы, каб дапамагалі старым, у якіх дзяцей няма, якім ніхто дапамагчы не можа. Трэба іх цяпер апякаць. Трэба ўсё зрабіць, каб яны змаглі выйсці з гэтага сезоннага бязладдзя без страт", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі