Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 10:45

У Мінску адкрылі доўгачаканую 9-ю дзіцячую паліклініку. На цырымонію прыехаў Лукашэнка

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння для ўсіх прысутных - і супрацоўнікаў аховы здароўя, і асабліва тых, хто пражывае ў гэтым раёне, - дзень знамянальны. Калі ў маім графіку знаходзіцца час, каб пабываць на свяце, - гэта асаблівае пачуццё. Мы гэты дом адкрываем для нашых дзяцей. Цяпер, у першыя дні лета, якое пачалося добрым святам - Міжнародным днём абароны дзяцей, у нас новы будынак 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт у першую чаргу падзякаваў будаўнікам, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні гэтага аб'екта: "Два гады - і прыгожае, зручнае і вельмі патрэбнае, як мяне пераконваюць, памяшканне паліклінікі было пабудавана".

Новая шасціпавярховая дзіцячая паліклініка была ўзведзена на месцы старога будынка. Будаўніцтва пачалося ў красавіку 2020 года, праз два гады аб'ект быў прыняты ў эксплуатацыю. Установа разлічана на 400 наведванняў у змену замест 192 у былым будынку.

Для жыхароў Партызанскага раёна - гэта важная падзея, паколькі ўвесь гэты час урачам даводзілася прымаць дзяцей на базе 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі. Умовы там былі абмежаваныя.

У час цырымоніі адкрыцця будаўнікі перадалі кіраўніку дзяржавы сімвалічны ключ ад новага будынка паліклінікі, Прэзідэнт у сваю чаргу ўручыў яго галоўнаму ўрачу Але Герасіменка. Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў паліклініцы сертыфікат на набыццё рэабілітацыйнага трэнажора.

У гэтым годзе 9-я гарадская дзіцячая паліклініка адзначае 35-годдзе. Яна створана на базе медчасці Мінскага трактарнага завода. У новым будынку паліклінікі будуць аказваць шматпрофільную амбулаторна-паліклінічную дапамогу дзецям і падлеткам з Партызанскага раёна Мінска, а таксама дзецям Ленінскага і Заводскага раёнаў - усяго больш за 15,5 тыс. чалавек. Паліклініка аснашчана сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем, у тым ліку апаратамі УГД высокага класа, лічбавым рэнтгенаўскім апаратам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі