Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2019, 10:31

У Мінсельгасхарча з'явяцца эмблема і сцяг

14 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі заснаваны геральдычныя сімвалы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый ведамства. Указам заснаваны эмблема, сцяг міністэрства, нагрудны знак "За заслугі ў сельскай гаспадарцы", а таксама зацверджаны палажэнні аб гэтых геральдычных сімвалах.

Яшчэ адным указам кіраўніка дзяржавы заснаваны юбілейны медаль "100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі