Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 чэрвеня 2020, 12:07

У Міністэрстве эканомікі адбыліся ратацыі ў кіраўніцтве

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння назначэнні ў кіраўніцтве Міністэрства эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар пайшоў на павышэнне і стаў першым намеснікам міністра. Яго пасаду заняла старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

Як паведамлялася, у студзені кіраўнік дзяржавы назначыў міністрам эканомікі Аляксандра Чарвякова, які працаваў на пасадзе першага намесніка міністра. "Гэта не проста цэнтральная пасада ва ўрадзе. Нам трэба вельмі сур'ёзна арганізаваць работу Міністэрства эканомікі так, каб было добрае экспертнае меркаванне і добрыя праекты нарматыўных актаў для развіцця нашай эканомікі, аналіз павінен быць сур'ёзны", - падкрэсліў тады Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі