Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2022, 10:19

У Лукашэнкі абмяркуюць работу транспартнага комплексу ва ўмовах санкцый

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня заслухае даклад аб рабоце транспартнага комплексу ва ўмовах санкцый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб рабоце транспартнага комплексу Беларусі ва ўмовах санкцый сёння будуць гаварыць у Палацы Незалежнасці", - піша Telegram-канал "Пул Першага".

На гэтай тэме з-за існуючых праблем у галіне Аляксандр Лукашэнка асобна спыняўся 9 жніўня ў час пасяджэння Савета Міністраў. "Сёння даклад не толькі аб праблемах, галоўнае - аб шляхах іх вырашэння. З прапановамі - віцэ-прэм'ер, профільны міністр, начальнік чыгункі і дырэктар "Белавія". І не толькі", - дадалі аўтары рэсурсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі