Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2022, 09:02

У інтэрнэце распаўсюдзілася відэа са збіваннем сабакі ў Віцебску. У сітуацыю ўмяшаўся Лукашэнка

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У канцы красавіка на прасторах інтэрнэту распаўсюдзілася відэа са збіваннем сабакі ў Віцебску. Выпадак быў настолькі жорсткі, што ў сітуацыю давялося ўмяшацца кіраўніку дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

У роліку, які з'явіўся 30 красавіка, жанчына на вуліцы нагамі збівае свайго сабаку. Спачатку на відэа адрэагавалі ў міліцыі: жанчыну затрымалі. Пазней гэта відэа паказалі Прэзідэнту, і ён не мог не ўмяшацца.

Высветлілася, што гаспадыня сабакі разведзена, дзяцей няма. Раней не раз прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. У 2015 ходзе яе за хуліганства прыгаварылі да пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, у 2017-м за ўхіленне ад адбывання пакарання яе асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі. На гэты раз жанчыну хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі, непадпарадкаванне міліцыі. Да суда яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Сваякі жанчыны сваёй біяграфіяй ёй не ўступаюць, таму сабака апынуўся ў прытулку.

Гаспадыня падпісала адмову ад сабакі. Шчаня прывезлі ў Мінск, і 2 мая ў фінале хакейнай трэніроўкі Прэзідэнт падарыў яго трэнеру сваёй каманды, сенатару Дзмітрыю Баскаву.

Аказалася, сабачка - хлопчык узростам год і тры месяцы. Вельмі кампанейскі, сямейны і любіць дзяцей.

Дарэчы, у краіне распрацоўваецца закон аб абароне жывёл. Яшчэ ў студзені Аляксандр Лукашэнка ў час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу падтрымаў распрацоўку гэтага законапраекта. Гэту тэму перад Прэзідэнтам актуалізавала дэпутат Марыя Васілевіч.

"Абсалютна згодны з тым, што нарматыўных актаў, якія ў нас ёсць, недастаткова, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму калі дэпутаты распрацуюць адпаведны законапраект і збяруць лепшае ў свеце, у тым ліку расійскае, я гатовы да гэтага падключыцца і садзейнічаць прыняццю дакумента па-за тым планам, які зацверджаны Прэзідэнтам, і ажыццяўляць яго".

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся, што заўсёды востра рэагуе, калі яму дакладваюць аб сітуацыі жорскага абыходжання з жывёламі, называючы гэта трагедыяй. "Для мяне непрымальныя і недапушчальныя тры рэчы: плач дзіцяці, гвалт над жанчынамі, забойства жывёл", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі