Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 чэрвеня 2022, 11:20

"У даўгу не застанёмся". Лукашэнка аб інтарэсе Беларусі знайсці сваё месца ў растучай эканоміцы Індыі

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь хацела б знайсці сваё месца ў растучай індыйскай эканоміцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Алокам Ранджанам Джа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як гісторык, я абсалютна ўпэўнены ў тым (і гэта мы ўжо з вамі ўбачым у бліжэйшы час), што ўся планета будзе развівацца, арыентуючыся на тую частку Азіі, у якой размешчана Індыя. Вялікі Кітай, велізарная Індыя. Вельмі перспектыўныя, дынамічна развіваюцца, яны будуць дыктаваць моду ў бліжэйшай будучыні для ўсяго свету. Мы вітаем такую будучыню планеты і, зразумела, хацелі б знайсці сваё месца ў растучай індыйскай эканоміцы. Хацелі б карыстацца і мець падтрымку індыйскай дзяржавы на ўсіх узроўнях. У даўгу не застанёмся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў дыпламату за акуратную і ўзважаную пазіцыю адносна Беларусі. "Я не скажу, што ўсё абсалютна ўрэгулявана, што ў нас няма ніякіх праблем, але я спадзяюся, што праблемы, якія існуюць у нашых узаемаадносінах, вырашальныя", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Індыя для Беларусі - адзін з важнейшых партнёраў у Азіі, а фундамент гэтага супрацоўніцтва закладваўся яшчэ ў часы Савецкага Саюза: "Ён глыбока ў нашай гісторыі, асабліва савецкага перыяду. Мы заўсёды аддавалі прыярытэт у Савецкім Саюзе супрацоўніцтву з Індыяй. Гэты фундамент дае нам магчымасць і сёння будаваць добрыя адносіны з вашай дзяржавай і ў галіне палітыкі, і асабліва ў галіне эканомікі".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў з дня набыцця Індыяй незалежнасці. З іх 30 гадоў бакі супрацоўнічаюць як суверэнныя і незалежныя дзяржавы. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў пасла з гадавінай, пажадаўшы працвітання вялікаму, працавітаму і таленавітаму індыйскаму народу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі