Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 19:08

У бліжэйшы час мы сур'ёзна зоймемся пытаннямі, што накапіліся ў дзяржслужачых і ваенных - Лукашэнка

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час улады сур'ёзна зоймуцца ўсімі пытаннямі, што накапіліся ў дзяржаўных служачых і ваенных. Аб гэтым у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да дзяржслужачых: "Я вельмі добра бачу і ведаю цяжкасці, з якімі вы сутыкаецеся. Але ў бліжэйшы час мы сур'ёзна зоймемся ўсімі пытаннямі, што накапіліся ў дзяржаўных служачых і ваенных". Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: "На гэтых людзях трымаецца кіраванне краінай. Яны хрыбет дзяржсістэмы. Гэта прафесіяналы, адданыя краіне і народу".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзяржава пачынаецца з народа, а трымаецца на моцнай і стабільнай кіраўніцкай вертыкалі. Пакуль гэта вертыкаль моцная, карыстаецца даверам народа - краіну расхістаць немагчыма. "Мы з вамі 25 гадоў ішлі і нам зайздросцілі. Чаму? Таму што ад Прэзідэнта да селяніна мы былі адзіным цэлым", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што цяпер, "як толькі ў кішэні нешта з'явілася", некаторыя пачалі ўжо крычаць, што хочацца больш і што Прэзідэнт стары, не дае працаваць і іншае. "Супакойцеся. Дзякуй богу, што яшчэ так жывём. Паглядзіце, што ў багатых краінах адбываецца. Паглядзіце - успыхнула Амерыка. Паглядзіце, як у Расіі ашчадліва расходуюць кожную капейку, хоць там вялізныя запасы", - звярнуў увагу беларускі лідар.

"Калі хочуць падарваць аснову дзяржавы, то пачынаюць з атак на людзей, якія аддана служаць краіне і народу. Асабліва сёння мы павінны гэта добра разумець", - дадаў Прэзідэнт.

"У нас у краіне абсалютна кампактны дзяржаўны апарат. Мы не разбалавалі нашых чыноўнікаў ні зарплатамі, ні прывілеямі. Мы вельмі сурова ставімся і будзем ставіцца да праяў карупцыі. Мы патрабавалі і будзем патрабаваць дысцыпліну, чулае, уважлівае стаўленне да людзей, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - І калі вы чуеце мае бескампрамісныя выказванні ў адрас тых ці іншых упраўленцаў, гэта зусім не значыць, што ўвесь наш дзяржаўны апарат складаецца з нейкіх гультаёў і казнакрадаў".

"На самай справе большасць нашых дзяржаўных служачых - гэта працавітыя, разумныя і сціплыя людзі. Іншых у нас няма, яны нашы. І перш чым папракаць дзяржслужачых, я заўсёды людзям гавару: да люстэрка, на сябе ў люстэрка паглядзі, ты там убачыш гэтага дзяржаўнага служачага, ваеннага ў пагонах. Мы такія, якія вы. Мы з вас, з народа. Таму калі мы дрэнныя, значыць, і вам мяняцца трэба. Будзеце мяняцца вы - і мы будзем мяняцца. Мы ваш адбітак", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі