Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2024, 18:42

У беларускае грамадзянства прыняты 244 чалавекі, у тым ліку 24 непаўналетнія

Фота з архіва
Фота з архіва
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ нумар 223 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 244 чалавек, у тым ліку 24 непаўналетніх. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Новымі грамадзянамі нашай краіны сталі асобы, якія прыбылі з 18 дзяржаў. Уручэнню ім беларускіх пашпартоў будзе папярэднічаць урачыстая цырымонія прынясення прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні шэрага заяў замежных грамадзян, якія не выканалі ўсе ўмовы прыёму ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, устаноўленыя нацыянальным заканадаўствам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі