Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2025, 18:07

У Беларусі зноў дазволілі інтэрнэт-гандаль айчыннымі ювелірнымі вырабамі

Фота з архіва
Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лютага падпісаў указ нумар 52 "Аб дыстанцыйным гандлі ювелірнымі вырабамі праз інтэрнэт-магазіны". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах падтрымкі айчыннай ювелірнай галіны, развіцця інтэрнэт-гандлю ювелірнымі вырабамі беларускай вытворчасці.

Згодна з указам, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі, дазволена ажыццяўляць інтэрнэт-гандаль маркіраванымі ювелірнымі вырабамі беларускай вытворчасці ў перыяд з 1 сакавіка 2025 года па 30 чэрвеня 2026 года.

Упершыню такое права для іх было прадугледжана ўказам Прэзідэнта ад 1 лютага 2021 года нумар 36 "Аб рэалізацыі ювелірных вырабаў праз інтэрнэт-магазіны" і пачало дзейнічаць з 12 красавіка 2021 года. Потым яно перыядычна прадаўжалася.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі