ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2023, 15:23

У Беларусі зменены парадак абыходжання з ломам і адходамі чорных і каляровых металаў

Фота з архіва
Фота з архіва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў указ нумар 93 "Аб парадку абыходжання з ломам і адходамі чорных і каляровых металаў". Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі палажэнняў закона ад 14 кастрычніка 2022 года нумар 213-З "Аб ліцэнзаванні", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам прадугледжана, што юрыдычныя і фізічныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны здаваць лом і адходы чорных і каляровых металаў толькі юрыдычным асобам, якія маюць ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці па нарыхтоўцы (закупцы) і першаснай перапрацоўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў.

Ліцэнзіі ў адпаведнасці з законам аб ліцэнзаванні будзе выдаваць Міністэрства прамысловасці.

Акрамя таго, указам захоўваецца сістэма дзяржзаказу на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) лому і адходаў чорных і каляровых металаў. Дзяржаўным заказчыкам вызначаны "Белдругасмет" і арганізацыі, якія ўваходзяць у яго склад.

Права каардынаваць дзейнасць рэспубліканскіх органаў у гэтай галіне прадастаўлена Мінпраму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі