Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 верасня 2017, 17:01

У Беларусі зацвярджаецца юбілейны медаль "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь"

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 356 "Аб устанаўленні юбілейнага медаля "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацверджаны палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

Гэтым медалём будуць узнагароджвацца ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці; ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; ветэраны Узброеных Сіл, службовыя асобы дзяржаўных органаў Беларусі і іншых краін, а таксама іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці рэспублікі і будаўніцтва Узброеных Сіл.

Медаль вырабляецца з медна-нікелевага сплаву. На яго правым баку адлюстравана эмблема Узброеных Сіл Беларусі. Над ёй па крузе размешчаны надпіс "Сэрцам адданыя роднай зямлі", унізе на хвалістай выгнутай залацістай стужцы - надпіс "1918 - 2018".

На адваротным баку медаля па акружнасці адлюстраваны серабрысты лаўровы паўвянок з выгнутай стужкай ля асновы, які ў верхняй частцы пераходзіць у надпіс "Рэспубліка Беларусь". Пад ім - зорка Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў серабрыстых праменях, ніжэй - надпіс "Узброеным Сілам 100 год".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі