Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 студзеня 2024, 11:11

У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці 

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці. Адпаведны ўказ нумар 21 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам зацверджана выява і апісанне знака. Ён уяўляе сабой пяцівугольнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары "К" і надпіс "Беларусь". Пяць вуглоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці.

Парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый, якія прадастаўляюцца вытворцам пры яго прысваенні, будзе вызначаны ўрадам.

Заснаванне Дзяржаўнага знака якасці будзе садзейнічаць павышэнню якасці беларускіх тавараў і паслуг.

Як паведамлялася, дыскусія наконт таго, якім быць беларускаму Знаку якасці, праходзіла на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы 5 студзеня. З яе сімвалічна пачынаўся рабочы графік Прэзідэнта ў 2024 годзе, аб'яўленым у Беларусі Годам якасці.

Пры распрацоўцы Дзяржаўнага знака якасці быў узяты за аснову Знак якасці, які прысвойваўся ў часы Савецкага Саюза. Прапаноўвалася больш за 20 варыянтаў, але для фінальнага абмеркавання адабрана пяць праектаў з падобнай канцэпцыяй - Знак якасці паказаны ў выглядзе пяцівугольніка, вядомага яшчэ з савецкіх часоў, - але дэталі адрозніваліся.

"Мне здаецца, у тым савецкім знаку прыдрацца няма да чаго. Там усё мінімальна. Штучна не трэба адыходзіць ад добрага, я лічу. Празмернасцей не павінна быць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Ні каляровая гама, ні малюнкі не павінны перагружаць сам знак".

Як чакаецца, першыя ўладальнікі Знака якасці з'явяцца ў Беларусі ў канцы бягучага года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі