ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 21 чэрвеня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 чэрвеня 2021, 16:58

У Беларусі заснавалі Дзень народнага адзінства

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі заснавана дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Адпаведны ўказ нумар 206 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ нумар 157 ад 26 сакавіка 1998 года "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17 верасня (не выхадны дзень). "Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі", - расказалі ў прэс-службе.

Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

"Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і працвітаючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці", - заявілі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі