Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2020, 09:05

У Беларусі з дапамогай МБРР рэалізуюць праект па мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 367 "Аб зацвярджэнні міжнароднага дагавора і яго рэалізацыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прадугледжвае рэалізацыю пагаднення аб пазыцы, якая прадастаўляецца Беларусі Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, у памеры 100 млн еўра для праекта "Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь". Праект накіраваны на паляпшэнне якасці падрыхтоўкі кадраў ва ўстановах вышэйшай адукацыі і павышэнне эфектыўнасці аказваемых паслуг.

У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным у Мінску 23 чэрвеня 2020 года, больш як 90 працэнтаў сродкаў будзе накіравана на мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў вышэйшай адукацыі і іх аснашчэнне сучасным абсталяваннем, астатняя частка - на ўдасканаленне працэсаў і тэхналогій навучання і выкладання, фарміраванне сістэмы забеспячэння якасці вышэйшай адукацыі і кіраванне праектам.

Персанальная адказнасць за рэалізацыю праекта мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі і мэтавае расходаванне сродкаў ускладзена на міністра адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі