ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 25 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2019, 17:41

У Беларусі ўпершыню пройдуць аздараўленне дзеці з В'етнама, Егіпта і Індыі

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі выдзелены сродкі на арганізацыю ў жніўні адпачынку і аздараўлення 72 дзяцей з В'етнама, Егіпта і Індыі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Адпаведнае распараджэнне сёння падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дзеці з гэтых краін будуць адпачываць у Беларусі ўпершыню. Праграма іх знаходжання прадугледжвае праходжанне санаторна-аздараўленчага лячэння на базе лагера, удзел у экскурсійных, культурных і спартыўных мерапрыемствах у Мінску і рэгіёнах краіны.

Запрашэнне дзяцей з замежных дзяржаў на адпачынак у Беларусь будзе садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковых адносін у гуманітарна-адукацыйнай сферы, а таксама папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі ў маладзёжным асяроддзі гэтых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі