Сцяг Субота, 28 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 студзеня 2026, 16:47

У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ

Фота з архіва
Фота з архіва
6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб удасканаленні ўступнай кампаніі". Дакумент накіраваны на тое, каб забяспечыць роўныя магчымасці абітурыентам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры справядлівым конкурсным адборы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі, а таксама зацверджаны яе пастаянны склад. Камісія надзелена паўнамоцтвамі па кантролі за правядзеннем універсітэцкіх алімпіяд, што даюць права на льготнае паступленне ў ВНУ, якія праводзяць такія алімпіяды.

У склад камісіі, старшынёй якой назначана намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч, увайшлі прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, а таксама органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

Указам таксама актуалізуюцца асобныя палажэнні правіл прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У прыватнасці, для паступлення ў ВНУ на завочную (дыстанцыйную) форму навучання больш не патрабуецца адпаведнасць працоўнага стажу выбранаму профілю адукацыі.

Акрамя таго, удакладняюцца катэгорыі асоб, якія маюць ільготы пры залічэнні ва ўстановы адукацыі ў сувязі са стварэннем каледжа Міністэрства ўнутраных спраў.

Уводзіцца профільны іспыт па вучэбным прадмеце "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі", паколькі гэту дысцыпліну ў 10-11-х класах вывучаюць замест дысцыпліны "Гісторыя Беларусі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі