ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2023, 18:15

У Беларусі ўдасканальваецца вядзенне дзяржстатыстыкі

Фота з архіва
Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ нумар 114 "Аб пытаннях дзяржаўнай статыстыкі". Дакумент накіраваны на прывядзенне палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце ў адпаведнасць з законам ад 30 снежня 2022 года нумар 238-З, а таксама на забеспячэнне магчымасці выкарыстання інфармацыйнай сістэмы Белстата дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржстатыстыкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам прадугледжваецца, што такія арганізацыі ажыццяўляюць збор першасных даных з дапамогай Адзінай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай статыстыкі або ўласнага праграмнага забеспячэння для прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статданых у выглядзе электроннага дакумента.

Дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя Белстату, забяспечваюць, згодна з указам, функцыянаванне, эксплуатацыю і развіццё інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, неабходных для дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.

Тэрытарыяльныя органы дзяржаўнай статыстыкі і ўпаўнаважаныя арганізацыі надзяляюцца правам засведчваць на папяровым носьбіце копіі справаздач, прадстаўленых у электронным выглядзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі