Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 мая 2020, 20:01

У Беларусі ўдасканалены ўлік і кіраванне дзяржмаёмасцю

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 мая падпісаў указ нумар 168 "Аб Адзіным рэестры маёмасці", накіраваны на ўдасканаленне ўліку і кіравання дзяржаўнай маёмасцю, маёмасцю юрыдычных асоб з удзелам дзяржавы і Саюзнай дзяржавы, а таксама механізма кантролю за яе выкарыстаннем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам, на існуючай базе Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці, уладальнікам якой з'яўляецца Дзяржкаммаёмасць, створана дзяржаўная інфармацыйная сістэма "Адзіны рэестр маёмасці".

Пералік звестак, змешчаных у адзіным рэестры, пашыраны. Ён дапоўнены данымі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, аб жылых дамах, жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду, марскіх і рачных суднах, дагаворах арэнды (найму) дзяржаўнай маёмасці, а таксама аб маёмасці Саюзнай дзяржавы ў Беларусі.

Праваўладальнікі адпаведнай маёмасці (рэспубліканскія і камунальныя юрыдычныя асобы, гаспадарчыя таварыствы і рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні) надзелены правам на ўнясенне інфармацыі ў Адзіны рэестр, а таксама яе актуалізацыю. Пры гэтым сам працэс максімальна аўтаматызуецца.

Арганізацыйна-метадалагічнае кіраўніцтва работамі па фарміраванні (вядзенні) і актуалізацыі адзінага рэестра ўскладзена на Дзяржкаммаёмасць. Указ будзе садзейнічаць прыняццю кіраўніцкіх рашэнняў па эфектыўным выкарыстанні дзяржаўных маёмасных рэсурсаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі