Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 сакавіка 2024, 17:00

У Беларусі ўдасканалены парадак пераводу дзяржорганаў з мірнага на ваенны час

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на работу ва ўмовах ваеннага часу". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент удасканальвае парадак пераводу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з работы ва ўмовах мірнага часу на ваенны, забеспячэння іх узгодненага і эфектыўнага ўзаемадзеяння пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспецы з улікам змянення ваенна-палітычных умоў.

Указам вызначана кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне, у тым ліку яно дапоўнена Усебеларускім народным сходам, палатамі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйным і Вярхоўным судамі.

Прадугледжана таксама магчымасць прысваення пры ўвядзенні ваеннага становішча кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрага арганізацый воінскіх званняў. Выданне ўказа дасць магчымасць забяспечыць сістэмнае і бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі