
10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унесены змяненні ў шэраг указаў кіраўніка дзяржавы. Адпаведны ўказ нумар 272 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У мэтах рэалізацыі норм закона ад 13 снежня 2021 года "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці" ўдакладняюцца крыніцы фінансавання работ па стварэнні і абнаўленні дзяржаўных навігацыйных карт у лічбавым фармаце. Пры гэтым палажэнні аб правядзенні работ па стварэнні Нацыянальнага атласа Беларусі выключаюцца ў сувязі з завяршэннем такіх работ.
Акрамя таго, прызнаецца страціўшым сілу ўказ ад 23 красавіка 2007 года нумар 200 "Аб некаторых пытаннях у галіне геадэзіі, картаграфіі і навігацыі", які стаў неактуальным у сувязі з перадачай законам ураду адпаведных паўнамоцтваў.-0-