Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 красавіка 2025, 18:04

У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі ў 2025 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе. Адпаведны ўказ нумар 152 падпісаў 14 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў  прэс-службе беларускага лідара.

Старшынёй камісіі назначаны намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Каранік. У склад камісіі ўключаны прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць у выпадку неабходнасці аператыўныя меры рэагавання для выключэння парушэнняў заканадаўства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі