Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2021, 09:50

У Беларусі ствараюцца фонды развіцця будаўнічай галіны

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ствараюцца фонды развіцця будаўнічай галіны. Адпаведны ўказ падпісаў 6 ліпеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца стварэнне на перыяд з 1 верасня 2021 года па 31 снежня 2025 года рэспубліканскага і рэгіянальных фондаў развіцця будаўнічай галіны. Яны будуць фарміравацца за кошт адлічэнняў у памеры 1 працэнта ад цаны работ, якія выконваюцца падраднымі арганізацыямі ўсіх форм уласнасці.

Рэспубліканскі фонд развіцця будзе фарміравацца за кошт адлічэнняў ад цаны работ, выкананых падраднымі арганізацыямі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Рэгіянальныя фонды - ад кошту работ іншых будаўнічых прадпрыемстваў па месцы іх рэгістрацыі.

Адлічэнні не будуць праводзіцца ад кошту работ па ўзвядзенні жылых дамоў, інжынернай і транспартнай інфраструктуры да раёнаў жылой забудовы (у тым ліку індывідуальнай), аб'ектаў за кошт бюджэтных і прыраўнаваных да іх сродкаў.

Сродкі фондаў развіцця будуць выкарыстоўвацца для развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы будаўнічых арганізацый, набыцця будаўнічых машын і механізмаў, транспартных сродкаў, тэхналагічнага абсталявання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі