Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2020, 17:04

У Беларусі ствараюць фонд універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ствараецца рэспубліканскі фонд універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі. Адпаведны ўказ нумар 13 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты для далейшага развіцця ў краіне дзейнасці ў галіне тэлекамунікацый, інфарматызацыі, інфармацыйных тэхналогій і ўніверсальных паслуг сувязі.

Рэспубліканскі фонд універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі ствараецца ў складзе рэспубліканскага бюджэту і з'яўляецца дзяржаўным мэтавым бюджэтным фондам. Яго даходы будуць фарміравацца за кошт адлічэнняў аператараў электрасувязі ў памеры 1,5 працэнта іх даходаў ад аказання паслуг электрасувязі.

Ад адлічэнняў па 31 снежня 2020 года будуць вызвалены аператары электрасувязі, якія эксплуатуюць адзіную рэспубліканскую сетку перадачы даных, каардынуюць работы па яе стварэнні і развіцці, а таксама выступаюць заказчыкамі па праектаванні, будаўніцтве, аснашчэнні апорнай сеткі перадачы даных.

У гэтым годзе рэспубліканскі фонд універсальнага абслугоўвання і інфарматызацыі будзе сфарміраваны ў суме Br45 млн. Распарадчыкам сродкаў фонду стануць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, а таксама дзяржаўныя органы, якія з'яўляюцца заказчыкамі дзяржпраграм інфарматызацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі