Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лютага 2019, 09:32

У Беларусі ствараецца інстытут стратэгічных даследаванняў

13 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў указ нумар 49 "Аб стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў ствараецца ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі.

У цэнтры ўвагі гэтай навукова-даследчай установы будзе правядзенне навуковых даследаванняў, вывучэнне тэндэнцый развіцця міжнародных, грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, даследаванне рызык і выклікаў у інфармацыйнай сферы.

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў зоймецца выпрацоўкай рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах, прыме ўдзел ва ўзгадненні распрацоўваемых дзяржаўнымі органамі дакументаў стратэгічнага планавання (дактрыны, стратэгіі, канцэпцыі).

Для правядзення аналітычных даследаванняў па стратэгічных пытаннях устойлівага развіцця Беларусі плануецца прыцягваць вядучых экспертаў у сферы знешняй і ўнутранай палітыкі, інфармацыйных тэхналогій, нацыянальнай бяспекі. Больш паглыбленаму вывучэнню разглядаемых пытанняў будзе садзейнічаць цеснае супрацоўніцтва інстытута стратэгічных даследаванняў з дзяржорганамі, міжнароднымі арганізацыямі, айчыннымі і замежнымі аналітычнымі цэнтрамі (фабрыкамі думкі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі