Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка падпісаў указ нумар 165, накіраваны на рэгуляванне пытанняў выкарыстання грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) і авіямадэлей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ ад 25 верасня 2023 года нумар 297 "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў". У прыватнасці, спрашчаецца парадак увозу ў Беларусь БЛА і авіямадэлей у інтарэсах сілавых, праваахоўных і іншых арганізацый.
Акрамя таго, у мэтах узмацнення кантролю за абаротам БЛА ўводзіцца абавязак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў узгадняць продаж БЛА да яго ажыццяўлення.-0-