Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 студзеня 2024, 19:50

У Беларусі скарэкціраваны законы аб дзейнасці рэлігійных арганізацый, іх чакае перарэгістрацыя 

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які карэкціруе законы па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент замацоўвае сучасныя падыходы ва ўзаемаадносінах дзяржавы з рэлігійнымі арганізацыямі. У прыватнасці, прадугледжваецца павышэнне патрабаванняў для стварэння рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднання: наяўнасць у яго складзе рэлігійных абшчын, якія дзейнічаюць ва ўсіх абласцях і ў Мінску.

Павялічана таксама колькасць рэлігійных абшчын, неабходных для стварэння рэспубліканскага аб'яднання. Пры гэтым хаця б адна з іх павінна ажыццяўляць дзейнасць на працягу не менш як 30 гадоў.

Прадугледжана магчымасць стварэння рэлігійнымі арганізацыямі структур па аказанні сацыяльных паслуг пажылым грамадзянам, інвалідам, сацыяльнай рэабілітацыі залежных ад псіхаактыўных рэчываў, а таксама дзіцячых дамоў пры манастырах па ўзгадненні з абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам.

На працягу года пасля ўступлення ў сілу закона павінна прайсці перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі