Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 студзеня 2023, 15:00

У Беларусі скарэкціраваны парадак абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўнёс змяненні ва ўказ ад 17 студзеня 2020 года нумар 16 "Аб удасканаленні парадку абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Карэкціроўкі прадугледжваюць выключэнне з указа нумар 16 норм, якія перанесены ў абноўлены закон "Аб абыходжанні з адходамі" (прыняты 28 чэрвеня 2022 года) і ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2023 года.

Акрамя таго, удакладняюцца асаблівасці функцыянавання спецыяльнага рахунку ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" і выкарыстання грашовых сродкаў, што паступаюць на яго. Прадугледжана таксама персанальная адказнасць службовых асоб за нямэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў, якія знаходзяцца на спецыяльным рахунку ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў", неправамернае прыпыненне аперацый па рахунку, неправамернае спагнанне і арышт указаных грашовых сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі