Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі рады поспехам Узбекістана ў развіцці эканомікі і міждзяржаўных адносін - Лукашэнка

Прэзідэнт 13.09.2018 | 10:13
Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў
Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў

13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У Беларусі рады поспехам Узбекістана ў развіцці нацыянальнай эканомікі і актывізацыі міждзяржаўных адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у вузкім фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вам давялося разбіраць завалы ўнутры краіны - і аб'ектыўныя, і суб'ектыўныя рэчы. Усё ж такі прыкладна трыццаць тры мільёны насельніцтва - гэта гіганцкая рэспубліка, і ўвесь народ трэба накарміць. Трэба розныя плыні, рэлігійныя, нацыянальныя і іншыя, захаваць і аб'яднаць, накіраваць. Таму я вам адразу сказаў, што мы пад павелічальным шклом разглядаем усё, што вы робіце. І мы за вас рады, асабліва за тое, што вы выбудавалі адносіны з суседзямі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён расказаў, што нядаўна правёў афіцыйны візіт у Таджыкістан і кіраўніцтва гэтай краіны таксама пазітыўна ацаніла поспехі Узбекістана. "Тое меркаванне, якое сёння існуе ў эліты гэтых дзяржаў па вашай палітыцы, проста на зайздрасць. Таму я вас віншую, што вам удалося вызначыць той рэальны курс, які павінен быць ва Узбекістане. Мы за вас вельмі рады", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць узбекскаму боку за падтрымку беларускай дыяспары - ва Узбекістане пражывае амаль 19 тыс. беларусаў. "Вы падтрымліваеце і культуру нашых беларусаў, якія жывуць тут. Упэўнены, што ніякіх праблем яны вам не ствараюць і ніколі не створаць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Я прыехаў сюды, каб падзякаваць вам за тое стаўленне да Беларусі і беларусаў, якое сёння вы прывіваеце ўзбекскаму народу. Мы сапраўды вельмі падобныя, перш за ўсё сваёй працавітасцю. Калі б мы навучыліся гандляваць, як узбекі, прадстаўляць тавар, які вырабляем, мы былі б у два разы багацейшыя. Думаю, вы нас навучыце і гэтай добрай практыцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў снежаньскія выхадныя і святы У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2018 года.