Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2022, 18:07

У Беларусі прыпыняюць плацяжы недружалюбным замежным рэзідэнтам

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка падпісаў указ нумар 137 "Аб выканаўчых дакументах". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на абарону нацыянальных суб'ектаў гаспадарання ад спісання з іх рахункаў сродкаў па патрабаваннях рэзідэнтаў замежных дзяржаў, якія ажыццяўляюць адносна беларускіх юрыдычных або фізічных асоб недружалюбныя дзеянні.

Указам прыпыняецца выкананне выканаўчых дакуметаў, вынесеных на карысць такіх рэзідэнтаў. Акрамя таго, уводзіцца абавязак банкаў і іншых фінансавых арганізацый адмаўляць у прыёме падаваемых гэтымі рэзідэнтамі самастойна плацежных патрабаванняў па выканаўчых дакументах без акцэпту плацельшчыка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі