Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2022, 19:20

У Беларусі прыняты дадатковыя меры для стабільнага функцыянавання эканомікі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 93 "Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент змяшчае меры павышэння ўстойлівасці эканомікі ва ўмовах санкцыйнага націску, звязанага з увядзеннем замежнымі дзяржавамі абмежавальных мер. Указам прадугледжваецца дадатковая падтрымка арганізацый рэальнага сектара эканомікі, жыллёвага будаўніцтва, суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія рэалізуюць прадукцыю на экспарт або вырабляюць імпартазамяшчальную прадукцыю.

Для рэалізацыі гэтых мер ураду прадастаўлены дадатковыя паўнамоцтвы ў інвестыцыйнай, бюджэтна-фінансавай і падатковай сферах, якія даюць магчымасць аператыўна прымаць рашэнні, у тым ліку па забеспячэнні збалансаванасці бюджэту ва ўмовах прагназуемага выпадання яго даходаў.

Акрамя таго, Савет Міністраў надзелены шырокім інструментарыем аператыўнага рэагавання на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі