Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 кастрычніка 2022, 09:19

У Беларусі прадоўжылі права на гандаль ювелірнымі вырабамі ў інтэрнэце

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Права на гандаль ювелірнымі вырабамі айчыннай вытворчасці праз інтэрнэт-магазіны прадаўжаецца ў Беларусі па 31 жніўня 2024 года. Адпаведны ўказ нумар 365 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам уносяцца змяненні ў мінулагодні ўказ Прэзідэнта нумар 36 "Аб рэалізацыі ювелірных вырабаў праз інтэрнэт-магазіны". Па ім юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі, атрымалі права гандляваць у інтэрнэце ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі, выпушчанымі ў Беларусі і маркіраванымі кодамі ідэнтыфікацыі, да 31 жніўня 2022 года.

"Гэты ўказ накіраваны на далейшае ўключэнне суб'ектаў гаспадарання ў рэалізацыю прамаркіраваных ювелірных вырабаў айчыннай вытворчасці і плаўны пераход ад добраахвотнай маркіроўкі да абавязковай у рамках праводзімай сумесна з Расіяй работы па рэгуляванні абарачэння ювелірных вырабаў", - растлумачылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 31 жніўня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі