Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2020, 19:54

У Беларусі пасля тэрміновай ваеннай службы можна будзе атрымаць скідку на аплату вучобы

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 302, якім уносяцца змяненні ва ўказ нумар 126 "Аб некаторых пытаннях атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на платнай аснове" ад 28 лютага 2006 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам студэнтам і навучэнцам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу і маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, прадастаўляецца скідка ад сфарміраванага кошту пры навучанні на платнай аснове ва ўстановах адукацыі. Канкрэтны памер скідкі будзе вызначаны ўрадам у залежнасці ад сярэдняга бала паспяховасці студэнта або навучэнца.

Увядзенне гэтай нормы ўваходзіць у комплекс мер, накіраваных на павышэнне прэстыжу тэрміновай ваеннай службы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі