Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2022, 18:50

У Беларусі пашыраць улік тавараў, якія перамяшчаюцца праз граніцу

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пашыраць улік тавараў, якія перамяшчаюцца праз граніцу. Адпаведны ўказ нумар 258 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы ўнёс змяненні ва ўказ нумар 178 ад 27 сакавіка 2008 года "Аб парадку выканання знешнегандлёвых дагавораў", якімі пашыраецца прымяняемае ў Беларусі паняцце "статыстычная дэкларацыя".

Пасля ўступлення новага ўказа ў сілу ўлік будзе весціся не толькі па таварах, якія перамяшчаюцца па платных знешнегандлёвых дагаворах, але і ў адносінах да іншых відаў здзелак, што да гэтага часу не падпадалі пад статыстычнае дэклараванне. Гэта датычыцца мены, вяртання, перадачы (прыняцця) тавару на тэрмін ад аднаго года па дагаворы фінансавай арэнды або захоўвання, а таксама перадачы (прыняцця) тавару па кансігнацыйным пагадненні, на перапрацоўку (пасля перапрацоўкі), у якасці бязвыплатнай, гуманітарнай або тэхнічнай дапамогі, дару, укладу ў статутны фонд.

Гэта рашэнне забяспечыць супастаўнасць "люстраных" статыстычных даных Беларусі са статыстычнымі данымі іншых краін ЕАЭС і аднастайнасць падыходаў пры зборы звестак аб узаемным гандлі таварамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі