Сцяг Аўторак, 13 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 сакавіка 2025, 19:28

У Беларусі пашыраны пералік арганізацый, дзе дапускаюцца асабісты надгляд, надгляд рэчаў і дакументаў

Фота з архіва
Фота з архіва
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 сакавіка падпісаў указ нумар 97, якім карэкціруюцца нормы ўказа ад 25 кастрычніка 2007 года нумар 534 "Аб мерах па ўдасканаленні ахоўнай дзейнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці мер па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі ў месцах масавага знаходжання грамадзян, у тым ліку пры правядзенні культурных, спартыўных і іншых відовішчных мерапрыемстваў.

Указам, у прыватнасці, вызначаны пералік аб'ектаў, якія падлягаюць абсталяванню ручнымі сістэмамі трывожнай сігналізацыі, прыём сігналаў якіх ажыццяўляецца Дэпартаментам аховы МУС. У яго ўключаны аэрапорты, аўтобусныя і чыгуначныя вакзалы, установы адукацыі, гандлёвыя цэнтры, рынкі, аквапаркі, шматфункцыянальныя будынкі, а таксама спартыўна-відовішныя збудаванні, аб'екты культурнай інфраструктуры, установы аховы здароўя і дзяржаўныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання з колькасцю пасадачных і ложка-месцаў ад 300 і больш, іншыя крытычна важныя аб'екты.

Зменены пералік арганізацый, у якіх дапускаюцца асабісты надгляд рэчаў і дакументаў, транспартных сродкаў. Ён дапоўнены суб'ектамі, якія арганізуюць на пастаяннай аснове правядзенне дыскатэк, работу культурна-забаўляльных (начных) клубаў і маюць падраздзяленні аховы.

У пералік арганізацый, дзе дапускаецца надгляд рэчаў і дакументаў, транспартных сродкаў ведамаснымі работнікамі аховы, уключаны суб'екты гандлю (юрыдычныя асобы), ва ўласнасці або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца фізкультурна-спартыўныя збудаванні, гандлёвыя цэнтры і аб'екты культурнай інфраструктуры.

Акрамя таго, указам вызначаецца парадак выдачы і прыёму зброі і боепрыпасаў работнікам службы інкасацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі