Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2020, 12:42

"У Беларусі яго вельмі чакаем" - Лукашэнка аб прапрацоўцы візіту Сі Цзіньпіна

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб тым, што прапрацоўваецца візіт у Мінск Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая Цуй Цымінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да пасла, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Прашу, перадайце майму сябру, Старшыні КНР Сі Цзіньпіну, што мы яго ў Беларусі вельмі чакаем". Прэзідэнт адзначыў, што цяпер бакі прапрацоўваюць магчымасць маючага адбыцца візіту на вышэйшым узроўні. "У нас яшчэ ёсць час падрыхтавацца да яго, каб ён быў напоўнены патрэбнымі для дзвюх дзяржаў мерапрыемствамі", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі