
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў дапускаецца прымяненне праектнай дакументацыі, якая распрацавана і прайшла экспертызу па будаўнічых, тэхнічных нормах іншых краін. Гэта прадугледжана ўказам нумар 9, які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 студзеня, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з дакументам унесены змяненні ва ўказ нумар 26 "Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці" ад 14 студзеня 2014 года.
Парадак будаўніцтва канкрэтных аб'ектаў па нормах іншых краін, прыёмкі ў эксплуатацыю такіх аб'ектаў, ажыццяўлення нагляду за імі пры будаўніцтве будзе ўстанаўліваць Савет Міністраў.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-