Фота з архіва
17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях прадастаўлення пазык". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэты заканадаўчы акт накіраваны на абарону маёмасных правоў грамадзян, звязаных з запазычаннем грашовых сродкаў, і прадугледжвае карэкціроўку Грамадзянскага кодэкса, законаў "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі", "Аб рэкламе".
У прыватнасці, устанаўліваюцца забароны на прадастаўленне пазык грамадзянам суб'ектамі гаспадарання, якія не ажыццяўляюць мікрафінансавую дзейнасць (за выключэннем пазык сваім работнікам); выкарыстанне ў якасці закладу па дагаворах пазыкі адзінага жылога памяшкання; прадастаўленне грамадзянам пазык у замежнай валюце, уключаючы выкарыстанне валютнага эквівалента (за выключэннем пазык паміж блізкімі сваякамі).
Таксама ўводзяцца абмежаванні па памерах працэнтаў, няўстойкі (штрафу, пеняў), што выплачваюцца па дагаворах пазыкі.
Закон уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-