Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лютага 2017, 19:40

У Беларусі будзе захавана дзяржаўная падтрымка спорту - Лукашэнка

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будзе захавана дзяржаўная падтрымка спорту. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржпадтрымка спорту захаваецца на ўзроўні мінулага года", - сказаў беларускі лідар.

Гаворачы аб падтрымцы клубаў па гульнявых відах спорту, Прэзідэнт адзначыў, што ў эканоміцы краіны бягучы год будзе не горшы за мінулы, а магчыма, у чымсьці і лепшы. У падтрымцы ж магчыма захаваць той узровень, які склаўся ў мінулым годзе.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў праінфармаваў, што заработкі кожнага з клубаў розняцца. "Вядома, у такім клубе, як БАТЭ, заробленыя сродкі складаюць больш як 50 працэнтаў у бюджэце. Але ў цэлым, калі мы ўзялі 58 клубаў па гульнявых відах спорту, то за мінулы год палавіну ўсіх сродкаў зарабілі яны самі, уключаючы міжнародную дапамогу", - праінфармаваў Максім Рыжанкоў.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што падтрымка клубаў будзе прадоўжана. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на іншую сітуацыю, якая не датычыцца гульнявых відаў. Напрыклад, біятлон, падтрымка якога прадаўжаецца. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што гэты від мае добрую базу, але сітуацыя ў відзе спорту не тая - "трэнера нанялі - не падышоў, перагрузіў спартсменаў. Тады сур'ёзная размова была з кіраўніком федэрацыі". "Хутка пачынаецца чэмпіянат свету па біятлоне. Потым паглядзім, якая будзе падтрымка", - сказаў Прэзідэнт.

"Падтрымліваць спорт будзем, але галоўнае - рэзультат. Золата, серабро, бронза - тады можна прасіць, што патрэбна. Так яно і было. Прыходзіў чалавек, прасіў выдзеліць участак зямлі для будаўніцтва дома, а я адразу даю каманду, каб адказныя вырашылі пытанне, паколькі чалавек славу прынёс краіне. Не - да пабачэння", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі расказаў, што адмовіўся ад прапановы выбарачнай падтрымкі відаў спорту. "Давайце дадзім шанц усім, але няма рэзультату - і падтрымліваць не будзем", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі