Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лютага 2021, 18:42

У Беларусі будзе ўкаранёна адзіная аўтаматызаваная дзяржсістэма ўліку драўніны і здзелак з ёй

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 50 "Аб удасканаленні дзейнасці па ўліку драўніны". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваецца ўкараненне адзінай дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку драўніны і здзелак з ёй (АДАІС), а таксама пераход на абавязковае выкарыстанне гэтай сістэмы ўсімі суб'ектамі ў працэсе гаспадарчай і іншай дзейнасці пры нарыхтоўцы драўніны на землях ляснога фонду.

Акрамя таго, спрашчаецца працэдура адміністравання перамяшчэння драўніны - адпаведныя дакументы будуць афармляцца ў электронным выглядзе.

Указам таксама замацавана права весці ўлік у АДАІС драўніны, нарыхтаванай на землях, якія не ўваходзяць у склад зямель ляснога фонду.

Асноўныя нормы ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі