Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 14:11

У Беларусі будзе больш актыўна ўкараняцца сістэма добраахвотных пенсійных накапленняў - Лукашэнка

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будзе больш актыўна ўкараняцца сістэма добраахвотных пенсійных накапленняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сярэдні памер пенсіі па ўзросце будзе падтрымлівацца на ўзроўні 40 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты па краіне. Каб пенсія была вышэйшай, будзем больш актыўна ўкараняць сістэму добраахвотных пенсійных накапленняў з удзелам грамадзян і прадпрыемстваў", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён упэўнены, што фарміраваць дадатковую пенсію пад сілу некаторым работнікам. Галоўнае - стварыць умовы для гэтага.

"Мы заўсёды ўважліва ставімся да старэйшага пакалення. Удзячныя ім за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Для нас важнейшая задача - зрабіць так, каб рост пенсій стабільна перавышаў рост цэн", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі