ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2023, 15:31

У Беларусі адноўлена рэгістрацыя гранічных адпускных цэн вытворцаў на лякарствы

Фота з архіва
Фота з архіва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў указ нумар 95, згодна з якім адноўлена дзеянне ўказа ад 22 жніўня 2018 года нумар 345 "Аб рэгістрацыі цэн на лекавыя сродкі" (прыпынена ў красавіку 2020 года), які прадугледжвае рэгістрацыю гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекавыя прэпараты, што прадаюцца ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з прынятым указам урадам будзе вызначаны пералік лекавых прэпаратаў і скарэкціраваны механізм рэгістрацыі гранічных адпускных цэн вытворцаў на іх. Гэты механізм асноўваецца на аналізе параўнання цэн прэпаратаў, якія маюць аднолькавае дзеючае рэчыва і прадстаўлены на міжнародным рынку (рэферэнтнае цэнаўтварэнне).

Такі падыход дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць кантролю за фарміраваннем цэн на лякарствы айчыннай і замежнай вытворчасці, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі