Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2020, 16:35

У Беларусі адмянілі месячныя ліміты на пасылкі з-за мяжы

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак перамяшчэння праз граніцу тавараў для асабістага карыстання. Адпаведны ўказ нумар 146 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент, у прыватнасці, адмяняе месячныя нормы перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўкі тавараў перавозчыкам фізічным асобам у памеры 200 еўра і 31 кг у сукупнасці. Пры гэтым па-ранейшаму будуць дзейнічаць разавыя нормы: кошт пасылкі не павінен перавышаць 22 еўра, а яе вага - 10 кг.

Таксама адмяняюцца нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у суправаджаемым багажы ў памеры 300 еўра і 20 кг пры ўездзе фізічнай асобы ў Беларусь наземным транспартам часцей за адзін раз у тры месяцы.

Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, што ідзе за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі